Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2024, 13:30

Пакет міжнародных дакументаў падпісаны па выніках перагавораў Лукашэнкі і Аліева ў Азербайджане

16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Па выніках афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым падпісаны пакет міжнародных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку падпісаных дагавораў міжурадавы пратакол аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў. Ён накіраваны на спрашчэнне гандлю, павышэнне эфектыўнасці і скарачэнне тэрмінаў правядзення мытнага кантролю. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі мытных органаў.

Яшчэ двума падпісанымі пратаколамі ўносяцца змяненні і дапаўненні ў міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў ветэрынарыі і ў галіне каранціну і аховы раслін.

Паміж міністэрствамі падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму на 2024-2025 гады, а Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі заключыла з Міністэрствам эканомікі Азербайджана мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі, дзяржаўных закупак, абароны правоў спажыўцоў і рэкламнай дзейнасці.

Яшчэ адзін мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Агенцтвам развіцця малога і сярэдняга бізнесу Азербайджана. Гэты дакумент стварае прававую аснову для абмену вопытам і паляпшэння дзелавога клімату з мэтай узмацнення інвестыцыйнай прывабнасці абедзвюх краін.

Мінск, Гомель і Гродна наладжваюць пабрацімскія сувязі з азербайджанскімі гарадамі Баку, Гянджа і Габала адпаведна. Мемарандумы паміж бакамі былі падпісаны пасля перагавораў прэзідэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі