ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 27 лістапада 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 19:50

Пакет беларуска-турэцкіх дакументаў падпісаны ў Мінску па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет беларуска-турэцкіх дакументаў падпісаны ў Мінску па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прынялі сумеснае камюніке. У ім адзначаецца, што перагаворы прайшлі ў атмасферы дружбы і ўзаемаразумення. Кіраўнікі дзяржаў усебакова абмеркавалі стан і развіццё перспектыў беларуска-турэцкіх адносін, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

У прысутнасці лідараў дзвюх краін падпісаны план дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй на 2016-2017 гады.

Заключаны міжурадавыя пагадненні аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, аб супрацоўніцтве ў сферы выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Саветам па вышэйшай адукацыі Турцыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.

МНС Беларус і Галоўнае ўпраўленне пры офісе прэм'ер-міністра Турцыі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі БЕЛТА і турэцкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва "Анадолу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі