Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 14:05

"Пакажыце і вы сваю сталасць" - Лукашэнка заклікае прыватны сектар ствараць прафсаюзныя ячэйкі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прыватны сектар павінен актыўней ствараць прафсаюзныя ячэйкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў першую чаргу прафсаюзы - гэта гарант і абаронца правоў работнікаў па ўсіх напрамках, у тым ліку і на прадпрыемствах у прыватным сектары. На яго думку, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі дарэчы і там. Работа па іх стварэнні прафактывам вядзецца, але ёсць аб'ектыўныя складанасці.

"Прыватніку не заўсёды зручна мець у сябе прафсаюз, які будзе сачыць за выкананнем правоў работнікаў, прымушаючы часам адступіцца ад сваіх фінансавых інтарэсаў. Але дзяржава пайшла на лібералізацыю ўмоў для бізнесу. Дык пакажыце і вы сваю сталасць, здольнасць несці сацыяльную адказнасць перад людзьмі, - звярнуўся да прыватнага бізнесу Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўжо гэты бізнес настолькі лібералізавалі, што далей няма куды. Ужо старшыня Камітэта дзяржкантролю Анфімаў ледзь ці не з хваляваннем кожны раз пытаецца, можна туды ісці ці не. Ідзіце туды, куды трэба, і не саромейцеся".

Калі бізнес не разумее, то будзе распрацаваны ўказ аб стварэнні на прыватных прадпрыемствах пярвічных прафсаюзных арганізацый, папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. "Гэта не спантаннае рашэнне", - растлумачыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, яму надакучыла слухаць, што прыватны бізнес не хоча ствараць у сябе прафсаюзныя ячэйкі. "Трэба прымусіць іх", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Я думаю, самыя дэмакратычныя краіны нас не асудзяць. За што нас асуджаць? Мы ж дэмакратычна хочам абараніць правы чалавека. Прыватнікі як ставяць пытанне: пастаўце нас у аднолькавыя ўмовы з дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Вось мы іх і паставім. І ўсё ж такі трэба сказаць, што ўжо, можа, большасць прыватнікаў стварылі гэтыя прафсаюзныя арганізацыі і думаюць: а чым мы горшыя за тых, хто не стварыў? Таму трэба, каб сапраўды ўсе былі ў аднолькавых умовах. Калі не разумеюць простую чалавечую мову, калі ўжо я ім аб гэтым гавару, і яны гэтага не чуюць. Гэта недапушчальна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Эфектыўнасць працоўных адносін без узаемнай адказнасці немагчыма, перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Без працоўнай, тэхналагічнай дысцыпліны не будзе канкурэнтаздольнай якаснай прадукцыі, а значыць - не будзе збыту, грошай і дастойнай зарплаты на прадпрыемствах", - дадаў ён.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы закрануў яшчэ адно важнае пытанне ў рабоце прафсаюзаў - ахову працы. За пяць гадоў прафсаюзы выявілі больш за 300 тыс. парушэнняў. Спынена больш за 10 тыс. адзінак машын і абсталявання, якія маглі стаць прычынай траўміравання людзей.

"На мой погляд, два гады запар траўматызм на вытворчасці ў нас расце. Трэба знаходзіць прычыны і прымаць строгія рашэнні, - лічыць Прэзідэнт. - Нехта ж страціў карміцеля, нехта да гэтага часу пакутуе, што загінуў сын, бацькі. І не ўсё з-за п'янства, а з-за нашай бесталковасці або бескантрольнасці. Таму нам трэба больш строга падыходзіць да пытанняў кантролю за нармальным станам вытворчасці. І прафсаюзы са свайго боку павінны сачыць за гэтым. Калі лічыце, што вам неабходна больш правоў, вы скажыце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі