Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2019, 10:36

Паглыбленне беларуска-расійскай інтэграцыі прымножыць традыцыі дружбы паміж краінамі - Лукашэнка

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з Днём Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята знамянуе сабой пачатак важнага этапу ў навейшай гісторыі Расійскай Федэрацыі - умацавання суверэнітэту і забеспячэння нацыянальнага адзінства. Цвёрда прытрымліваючыся выбранага курсу, за мінулыя дзесяцігоддзі Расія дабілася ўражальных поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве і мадэрнізацыі эканомікі, значна ўзмацніліся лідзіруючыя пазіцыі краіны на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыхільнасць расіян да ідэалаў патрыятызму і з'яднанасці, гонар за вялікія дасягненні свайго народа і цвёрдая перакананасць у паспяховай будучыні Радзімы з'яўляюцца залогам устойлівага развіцця грамадства і яго дабрабыту.

"Упэўнены, што наша сумесная работа па паглыбленні двухбаковых адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню багатых традыцый беларуска-расійскай дружбы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаславу Валодзіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі