Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2023, 11:45

"Пагаворым аб задачах і недахопах". Лукашэнка даручыў падрыхтаваць маштабную нараду з сілавікамі

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, даручыў падрыхтаваць маштабную нараду з сілавікамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, пад вяршэнствам пракуратуры, давайце мы збяром увесь сілавы блок па выніках мінулага года. Пагаворым аб задачах, якія ў нас стаяць. Я так думаю, тут, у Палацы Незалежнасці, у самай вялікай зале. І пагаворым адкрыта аб задачах і недахопах, самае галоўнае - недахопы ўсяго сілавога блока, у тым ліку і арміі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на такіх вялікіх нарадах абавязкова трэба гаварыць і аб недапрацоўках у кожным сілавым ведамстве. "Гэта наш недахоп, што мы вось у такім складзе не гаворым аб праблемах арміі, пракуратуры, следчых органаў, МУС, КДБ у цэлым, сабраўшы іх разам. Усё ж такі гэта людзі, якія выконваюць падобныя задачы, вельмі важны кантакты. І яны павінны бачыць, чым жыве... Дапусцім, Следчы камітэт павінен бачыць, чым жыве армія. Пракуратура зразумела: вы тут пастаянна ў кантакце. Трэба будзе нам абмеркаваць. І там паслухаем дасягненні нашы і недахопы", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору сумесна з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць адпаведную нараду. "Каб мы маглі грунтоўна падрыхтавацца да гэтага мерапрыемства. І парадак адпаведны: зразумела, што я павінен выступаць і гаварыць аб задачах і пэўных недахопах, але і вам трэба падрыхтавацца, каб даць аналіз прававой сітуацыі ў сілавым блоку. І паслухаем сілавікоў, што яны скажуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму сёння не трэба нам справаздачамі і самасправаздачамі займацца. А вельмі важныя пытанні, у цэлым, як вы ацэньваеце крымінагенную сітуацыю сёння", - абазначыў адну з тэм даклада Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі