Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2020, 19:58

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Брэсцкай вобласці і Мазырскага раёна

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці і Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены шэраг калектываў розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароды ўдастоены сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Свіслач" Гродзенскага раёна і "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, ордэна Леніна сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Ларынаўка" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, ААТ "Велікасельскае Агра" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і ААТ "Косіна" Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, згодна з якім прадстаўлены да Падзякі аблвыканкам атрымае падарачны сертыфікат на суму 20 тыс. базавых велічынь для набыцця аграпрамысловага абсталявання, а райвыканкам і сельгасарганізацыі - каштоўны падарунак коштам не больш як 3,2 тыс. базавых велічынь кожны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі