Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2024, 20:08

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам, якія вызначыліся

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі Падзякі ўдастоены сем педагогаў: дацэнт кафедры біятэхналогіі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Дзмітровіч, загадчыца кафедры прыкладнога і сістэмнага праграмавання Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Алена Карчэўская, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка, загадчык кафедры тэхнічнага сэрвісу і агульнаінжынерных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віктар Кацуба, дэкан інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Ліннік, старшы выкладчык кафедры "Металургія і тэхналогіі апрацоўкі металаў" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога Юрый Марцьянаў, начальнік кафедры Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Павел Савінаў.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама групе студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. У ліку 15 чалавек, удастоеных узнагароды, - студэнт пятага курса стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Антон Гутырчык, студэнт чацвёртага курса інжынерна-эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Вадзім Мілько, студэнтка чацвёртага курса спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Карына Мяцеліца, курсант чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Іван Сярэдзін, студэнт чацвёртага курса фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Дзмітрый Чэсны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі