Фота з архіва
16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі Падзякі ўдастоены сем педагогаў: дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Варапаеў, загадчыца кафедры германскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Марына Гутоўская, загадчыца кафедры машыназнаўства і дэталей машын Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ала Каліна, дацэнт кафедры тэхналогій і механізацыі жывёлагадоўлі і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Фёдар Назараў, загадчыца кафедры "Архітэктура і будаўніцтва" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Наталля Семчанка, загадчык кафедры фундаментальнай матэматыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Аляксандр Трафімук і дацэнт кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі з курсам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Ірына Шчурок.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама групе студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. Сярод 18 чалавек, удастоеных узнагароды, - студэнт чацвёртага курса факультэта радыётэхнікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандр Абрамчук, студэнт пятага курса факультэта раманскіх моў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ратмір Грышчанка, курсант пятага курса факультэта грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Алеся Лістапад і студэнтка чацвёртага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Віталіна Салошка.-0-