Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу супрацоўнікаў СМІ

Прэзідэнт 09.01.2019 | 12:45
Фота з архіва
Фота з архіва

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных намеснік загадчыка аддзела аглядальнікаў палітычных галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Наталля Голуб, намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ірына Марцьянава, галоўны рэдактар газеты "Знамя юности" Мікалай Мачэкін.

Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі Іван Лавец і генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Глеб Шульман.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".