ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2021, 18:38

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 30 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За шматгадовую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці гэтай узнагароды сярод іншых удастоены намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жлобінскім раёне Святлана Герасімовіч, начальнік юрыдычнага ўпраўлення інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Маргарыта Саўчанка і першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці Вадзім Шаўчук.

Падзякай Прэзідэнта Беларусі за значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву, забеспячэнне ўстойлівай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ўзнагароджаны, у прыватнасці, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Ксянзоў, фельчар (выязной брыгады) аддзялення хуткай дапамогі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Скакунова, урач-траўматолаг-артапед (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі хворых і інвалідаў артапеда-траўматалагічнага профілю Гарадской клінічнай бальніцы нумар 3 Гродна Сяргей Солтан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі