Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 19:24

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам АПК шэрага рэгіёнаў і сельгаспрадпрыемстваў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працаўнікам аграпрамысловага комплексу шэрага рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Адпаведнае распараджэнне 23 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзякі ўдастоены працаўнікі АПК Брэсцкай вобласці і Камянецкага раёна гэтай вобласці, а таксама калектывы работнікаў шасці прадпрыемстваў: сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў імя І.П.Сянько Гродзенскага раёна і "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Агракамбінат "Юбілейны" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, "Косіна" Лагойскага раёна Мінскай вобласці і "Новагарадзішчанскае" Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі