ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2022, 11:00

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў воінаў-афганцаў

Фота з архіва
Фота з архіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і "Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане". Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За вялікія дасягненні ў грамадскай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоны намеснік старшыні Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Глускі, старшыня Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Сінцоў і старшыня Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане Сяргей Красоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі