Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 студзеня 2020, 13:31

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны ўзнагароды ўдастоены камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка і намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС генерал-маёр Павел Муравейка.

Прадстаўнікам арганізацый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва. У ліку ўзнагароджаных - начальнік Талачынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Галіна Краўчанка і начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Ляневіч.

За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны кіраўнік дзяржавы ўдастоіў Падзякі дырэктараў ААТ "Пружанскі льнозавод" Мікалая Жогала і ААТ "Бярозаўскі камбікормавы завод" Міхаіла Казеку.

Узнагародай за шматгадовую плённую грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаны таксама прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане - намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска Ігар Лазука і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Артур Місюк.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена супрацоўнікам Беларускай чыгункі: машыністу лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ Віктару Барысевічу і брыгадзіру прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення БЧ Сяргею Шкрэдаву за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту.

Загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў і дэкан факультэта гісторыі, камунікацый і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч адзначаны ўзнагародай за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё гістарычнай навукі, даследаванне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі