Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 студзеня 2022, 11:15

Падрыхтаваны праект указа аб узмацненні адказнасці старшынь праўленняў ТУЖ

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтаваны праект указа аб узмацненні адказнасці старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў жылля за эксплуатацыю і захаванасць агульнай маёмасці. Дакумент абмяркоўваўся сёння на нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да вырашэння пытання аб узмацненні адказнасці старшынь ТУЖ падвяло само жыццё, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Усе мы бачылі, які ўрон быў нанесены будынкам, збудаванням і грамадскай маёмасці ў выніку так званых пратэсных акцый. Дзякуй богу, што яшчэ не спалілі сталіцу, як гэта зрабілі з фінансавай сталіцай Казахстана, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - У пераважнай большасці выпадкаў гэта адбывалася пры патуранні, а часам і па ініцыятыве кіраўнікоў арганізацый уласнікаў жылля. На ўстараненне наступстваў і навядзенне парадку траціліся вялікія грошы".

"Мной даваліся даручэнні аб узмацненні адказнасці старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў і іншых арганізацый за незабеспячэнне захаванасці, належнай эксплуатацыі і ўтрымання агульнай маёмасці. Ну а якую пазіцыю яны займалі, я ўжо не кажу, але мы ўсе гэта добра памятаем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Вопыт Казахстана, паводле яго слоў, дазваляе Беларусі рабіць жорсткія вывады і гэтак жа жорстка дзейнічаць па недапушчэнні такіх выпадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі