Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2019, 10:57

Падняць гандаль і выйсці на новыя рынкі - Лукашэнка і Рахмон праводзяць перагаворы ў Палацы Незалежнасці

28 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па пратаколе перагаворам кіраўнікоў дзяржаў папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы. Аляксандр Лукашэнка вітаў таджыкскага калегу ва ўнутраным двары Палаца Незалежнасці, пасля выканання гімнаў і фатаграфавання прэзідэнты накіраваліся на перагаворы ў вузкім фармаце. Затым кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў пашыраным фармаце з удзелам членаў дэлегацый, таксама прадугледжана падпісанне двухбаковых пагадненняў.

У пачатку чэрвеня на сустрэчы з паслом Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча абмеркаваць з Эмамалі Рахмонам ход выканання апошніх дамоўленасцей. "У нас ёсць дарожная карта, яе трэба строга рэалізоўваць - гэта выгадна і нам, і вам", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на развіццё прамысловай кааперацыі, закрануўшы і перспектывы выхаду на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй.

Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Таджыкістана плануюць правесці сустрэчу ў МінскуПрэзідэнты Беларусі, Расіі і Таджыкістана плануюць правесці сустрэчу ў Мінску
"Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія мы з вамі можам абмеркаваць сёння. Думаю, падключыцца да гэтых перагавораў і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Мы зможам пагаварыць утраіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з пазітыўнымі прыкладамі ў двухбаковых адносінах кіраўнік дзяржавы выказаў насцярожанасць падзеннем тавараабароту з Таджыкістанам. "Над гэтым трэба МЗС і ўрадам папрацаваць, каб выраўнаваць тавараабарот паміж дзвюма краінамі. І актыўней трэба выходзіць на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Тавараабарот Беларусі і Таджыкістана ў 2018 годзе склаў $37,4 млн, скараціўшыся амаль на 13 працэнтаў. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $33,4 млн, імпарт - $4 млн. З пачатку гэтага года ўзаемны гандаль паміж краінамі таксама паказвае не лепшыя паказчыкі. У студзені-сакавіку тавараабарот знізіўся да $8,1 млн, склаўшы 70,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Беларусь і Таджыкістан прымуць меры для больш эфектыўнай рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтваБеларусь і Таджыкістан прымуць меры для больш эфектыўнай рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што візіт Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь супаў з правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў. У сталіцу прыехалі тысячы замежных турыстаў, многія з якіх упершыню адкрываюць для сябе Беларусь.

Аснову беларускага экспарту сфарміравалі пастаўкі трактароў, аўтамабіляў, цукру, драўняна-стружкавых пліт, дываноў і падлогавых пакрыццяў, халадзільнікаў, шын. З Таджыкістана імпартаваліся фрукты, сушаныя плады, арэхі, бавоўнавае валакно, баваўняная пража, тэкстыльнае адзенне.

У Таджыкістане дзейнічаюць прадстаўніцтвы больш як паўтара дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку БелАЗа, МАЗа, МТЗ, "Амкадора", "Гомсельмаша", "Бабруйскаграмаша". У Гісары працуе зборачная вытворчасць трактароў "Беларус", у Душанбэ ствараецца сумеснае прадпрыемства па выпуску малочнай прадукцыі.-0-

Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў з афіцыйным візітам у БеларусьПрэзідэнт Таджыкістана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
Каля трапа самалёта Эмамалі Рахмона ад беларускага боку сустракалі віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка і першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі