ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 верасня 2021, 15:05

Па рашэнні Прэзідэнта ў парламент паступіць законапраект аб прыпыненні пагаднення з ЕС аб рэадмісіі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта "Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу". Дакумент падрыхтаваны ўрадам у рамках мер у адказ на недружалюбныя дзеянні, прынятыя ЕС і яго дзяржавамі-членамі ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пагадненнем вызначаецца механізм перадачы, прыняцця і вяртання асоб, якія парушылі ўмовы ўезду, знаходжання і пражывання. У бліжэйшы час адпаведныя абавязацельствы нашай краіны будуць замарожаны.

Такое прыпыненне Беларусь ажыццяўляе ў адпаведнасці з міжнародным правам. Пагадненнем прадугледжана, што кожны бок мае права часткова або поўнасцю часова прыпыніць яго дзеянне, афіцыйна паведаміўшы аб гэтым іншаму боку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі