ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2017, 18:07

Ордэнам Маці ўзнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 418 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Высокай узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня са Слоніма Вольга Бабіла, хатняя гаспадыня з вёскі Сцеркава Лідскага раёна Галіна Карнопель, настаўніца Доцішскага філіяла Радунскай дзіцячай школы мастацтваў Воранаўскага раёна Марына Чывель, хатняя гаспадыня са Смаргоні Юлія Якімава і хатняя гаспадыня з аграгарадка Ясень Асіповіцкага раёна Вольга Снігір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі