Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2022, 19:10

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 157 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, праваахоўнага блока, аб'ектаў гандлю, устаноў адукацыі і аховы здароўя, культуры, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - палявод ААТ "Радастаўскі" Драгічынскага раёна Ірына Федас, галоўны бухгалтар ЗАТ "РДФпластык-індастрыз" Лаліта Філіпава, правізар-рэцэптар Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП "Фармацыя" Наталля Лазарчук, лабарант аддзела тэхнічнага кантролю ААТ "Гродна Азот" Алія Ганчарова, урач станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Шастак, повар сярэдняй школы нумар 1 гарадскога пасёлка Хоцімск Таццяна Сілічэнка.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі