Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2019, 19:23

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 70 жанчын Гомельскай і Гродзенскай абласцей

24 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 477 аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, з Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены 70 жанчын. У прыватнасці, сацыяльны работнік Акцябрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кацярына Бажок, санітарка паліклінікі Рагачоўскай цэнтральнай раённай паліклінікі Ганна Варанкова, настаўніца сярэдняй школы нумар 38 Гомеля Ала Данілеўская, хатняя гаспадыня з Чачэрска Ніна Мініна, жывёлавод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гродзенскі" Ніна Гібінская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі