Сцяг Аўторак, 17 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 мая 2025, 16:34

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска

Фота з архіва
Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска. Адпаведны ўказ нумар 182 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У іх ліку прадстаўніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, навуковай і сацыяльнай сфер, лясной гаспадаркі, гандлю, спажыўкааперацыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, спорту, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - медсястра агульнай практыкі паліклінікі Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Абрамчук, лабарант біяхімічнай лабараторыі Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Наталля Кунахавец, трэнер-выкладчык Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 2 Яўгенія Казлова, кантралёр філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" Кацярына Слінько, інжынер па якасці дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Рамаўтадар Першамайскага раёна г.Мінска" Наталля Абадоўская.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі