Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2020, 16:35

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Пастаўскага райвыканкама Марыя Іўліева, бібліятэкар Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Кацярына Красная, карэспандэнт Слонімскага кабельнага тэлебачання Кацярына Раманоўская, санітарка Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Тадарэнка, слесар механазборачных работ прадпрыемства "Універсал Бабруйск" Беларускага таварыства глухіх Валянціна Афанасьева, ветэрынарны ўрач ААТ "Дабаснянскае" Кіраўскага раёна Алена Кісель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі