Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2019, 19:41

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 25 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 25 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны, АПК, арганізацый гандлю, адукацыі і аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод іх санітарка Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Наталля Гатальская, выхавальнік дашкольнай адукацыі ва ўстанове "Яслі-сад - сярэдняя школа нумар 73 Гомеля" Ганна Кавалёва, аддзелачнік вырабаў з драўніны ААТ "Гомельдрэў" Таццяна Кірыленка, выкладчык спецыяльных дысцыплін Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Алена Іванова, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм унітарнага вытворчага прадпрыемства "Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў" Вольга Фралова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі