Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 мая 2022, 19:22

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 23 жыхаркі Мінска

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 185 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх работніцы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і лёгкай прамысловасці, банкаўскага сектара, Узброеных Сіл, арганізацый гандлю, транспарту і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - аператар сувязі цэха пісьмовай карэспандэнцыі і гібрыднай пошты вытворчасці "Мінская пошта" РУП "Белпошта" Настасся Захарава, аператар стужачнага абсталявання падрыхтоўчага цэха ААТ "Камволь" Вікторыя Кадзіна, урач - хірург-траўматолаг хірургічнага аддзялення 26-й гарадской паліклінікі Мінска Наталля Корпан, ваеннаслужачы воінскай часці 30667 Алена Локцік, спецыяліст аддзела анлайн-падтрымкі і камунікацый з кліентамі ЗАТ "Ідэя Банк" Наталля Саковіч.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 23 жыхаркі Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі