Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 17:55

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, органаў унутраных спраў, хатнія гаспадыні.

У іх ліку ўрач Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Алімусіна, прадавец магазіна Маларыцкага раённага спажывецкага таварыства Алена Коцел, рамеснік з Пінска Вера Краўчук, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама Галіна Серафімава, сацыяльны работнік Хойніцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Бурэй, машыніст крана ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" Марыя Шылава, памочнік выхавальніка Міжэвіцкага ясляў-сада Слонімскага раёна Іна Асцюкевіч, педагог сярэдняй школы нумар 19 Магілёва Наталля Гурэева, швачка ААТ "Бабруйсктрыкатаж" Ганна Лукашова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі