Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лістапада 2021, 10:00

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 160 жанчын Беларусі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 449 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловай, аграпрамысловай, перапрацоўчай сфер, будаўнічай галіны, арганізацый спажыўкааперацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, гадлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных загадчыца Гвозніцкага фельчарска-акушэрскага пункта Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Азарэвіч, аператар машыннага даення ААТ "Пакроўскі" Кобрынскага раёна Алёна Кабак, повар Навасёлкаўскіх ясляў-сада Наталля Канавальчук, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчага прадпрыемства "Чырвонабярэжскі" Наталля Акуліч, урач-гігіеніст Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Вопсева, тынкоўшчык будаўнічага прадпрыемства "Жлобінметалургбуд" Яўгенія Кавалькова.

Ордэна Маці таксама ўдастоены педагог дадатковай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Вікторыя Савіцкая, кандытар Асіповіцкага хлебазавода Таццяна Савельева, прадавец магазіна Любанскага раённага спажывецкага таварыства Валянціна Гурыновіч, работніца Маладзечанскага гарадскога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Камунальнік" Кацярына Сідаровіч.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі