Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2018, 16:32

Ордэнам Маці ўзнагароджана 31 жыхарка Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 31 жыхарка Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прадпрыемстваў лёгкай і цяжкай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу і дрэваапрацоўчай галіны, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных брыгадзір вытворчай брыгады ААТ "Баброва-Агра" Тамара Альшэўская, работніца сектара аховы службы бяспекі і абароны інфармацыі ААТ "Мастоўдрэў" Алена Нікіціч, дызайнер ТАА "Эдэльвейс Дэкор" Алеся Кузняцова, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ірына Лесюкова, вядучы ветэрынарны ўрач філіяла "Белшына-Агра" ААТ "Белшына" Святлана Раговіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі