Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2020, 16:39

Ордэна Маці ўдастоены 60 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэна Маці ўдастоены 60 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 137 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя і культуры, сродкаў масавай інфармацыі, Узброеных Сіл, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - повар ясляў-сада нумар 30 горада Брэста Вольга Давідовіч, канструктар адзення ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" Марына Літвін, фармацэўт Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" Таццяна Казека, хатняя гаспадыня з Ваўкавыска Леакадзія Ягельніцкая, фотакарэспандэнт газеты "Веснiк Глыбоччыны" Алена Менжынская, медыцынская сястра Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Мацвеева. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі