7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя жылыя раёны будуць пабудаваны паблізу аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна і на тэрыторыі жылога масіву Зялёны Бор у Мінску. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У гэтых раёнах будзе пабудавана больш за 4 млн кв.м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку арэндныя і сацыяльныя кватэры.
Плануецца таксама ўзвесці ў новых раёнах усе неабходныя аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры, дзіцячыя сады, школы, установы медыцынскага абслугоўвання і іншыя аб'екты жыццезабеспячэння і абслугоўвання насельніцтва.
Заказчыкам па рэалізацыі гэтых маштабных праектаў выступіць УП "УКБ Мінгарвыканкама".-0-