ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2021, 13:18

Новыя намеснікі міністраў у Міністэрстве аховы здароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы і Мінюсце. Лукашэнка ўзгадніў назначэнні

Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Краткова ўзгоднена на пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя. Да гэтага яна ўзначальвала Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі зойме Аляксандр Драгун. Раней - начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Марына Арцёменка ўзгоднена на пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны. Да гэтага часу яна ўзначальвала ўпраўленне народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На пасаду першага намесніка міністра юстыцыі ўзгоднена Наталля Філіпава. Раней яна працавала на пасадзе намесніка міністра юстыцыі.

Акрамя таго, Аляксандр Семіч узгоднены на пасаду дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Раней ён працаваў першым намеснікам дырэктара гэтага дэпартамента.

Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі ўзначаліць Вольга Русіновіч, раней - намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Віталь Крэцкі ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці. Да гэтага ён працаваў начальнікам аддзела прававой работы, кадравай палітыкі і камунікацый гэтага дэпартамента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі