Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 сакавіка 2024, 12:53

Новыя генеральныя дырэктары на "Атланце" і БЕЛАЗе. Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 11 сакавіка, узгадніў назначэнне новых генеральных дырэктараў двух прадпрыемстваў - "Атлант" і "БЕЛАЗ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральным дырэктарам ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" узгоднены Сяргей Лесін, які працаваў на гэтым жа прадпрыемстве на пасадзе намесніка гендырэктара - тэхнічнага дырэктара холдынга.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Харытончыка на пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ "Атлант" - дырэктара Мінскага завода халадзільнікаў. Сюды ён пяройдзе з ранейшай пасады намесніка міністра прамысловасці.

Акрамя таго, новы кіраўнік будзе на дзяржаўным знешнегандлёвым прадпрыемстве "Белспецзнештэхніка". На гэту пасаду ўзгоднены Ігар Велянцей, які да гэтага часу працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Завода дакладнай электрамеханікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі