Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2022, 11:42

Новы віцэ-прэм'ер, дырэктары прадпрыемстваў і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Зайца Леаніда Канстанцінавіча - намеснікам прэм'ер-міністра;

Бараноўскага Валерыя Валер'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Нікарагуа па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Быкава Аляксандра Пятровіча - старшынёй Чашніцкага райвыканкама;

Скрагі Аляксея Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам ААТ "Беларуская калійная кампанія";

Філатава Віктара Генадзьевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш";

Жука Ігара Георгіевіча - рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;

Абраменка Алесі Мікалаеўны - намеснікам міністра эканомікі;

Варанкова Руслана Мікалаевіча - Генеральным консулам Беларусі ў Хашыміне (В'етнам);

Харлап Таццяны Віктараўны - Генеральным консулам Беларусі ў Ганконгу (Кітай);

Гурыновіча Міхаіла Аляксандравіча - начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі