
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб страхавой дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам, у прыватнасці, уводзіцца новы від страхавання, рэгламентуецца парадак яго правядзення. Дзяржаўным арганізацыям прадастаўляецца магчымасць заключаць дагаворы добраахвотнага страхавання з недзяржаўнымі страхоўшчыкамі.
Законам таксама прадугледжаны абмежаванні, накіраваныя на зніжэнне рызык магчымых злоўжыванняў выкарыстання страхавання жыцця, уключаючы страхаванне дадатковай пенсіі, як спосабу абходу дзеючых абмежаванняў па памерах выплат асобнымі работнікамі і мінімізацыі адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У той жа час здымаюцца абмежаванні для дзяржаўных страхавых арганізацый па размяшчэнні сродкаў страхавых рэзерваў і ўласных сродкаў у недзяржаўных банках. Пры гэтым за ўрадам замацоўваюцца паўнамоцтвы па ўстанаўленні лімітаў і парадку такога размяшчэння.-0-