
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы пераразлік пенсій чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшы час. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага". Гэта рашэнне ўжо ўзгоднена кіраўніком дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
"Аб удасканаленні работы ФСАН і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў будуць гаварыць сёння ў Палацы (Незалежнасці. - Заўвага БЕЛТА). Асноўны дакладчык - міністр працы і сацабароны", - піша рэсурс.
"У бліжэйшы час правядуць трэці ў гэтым годзе пераразлік пенсій. Першым (Прэзідэнтам Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) ужо ўзгоднена", - адзначаецца ў публікацыі.-0-