8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 мая ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў Міжнародны выставачны цэнтр у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы адкрываем новую старонку летапісу нашай суверэннай Беларусі. Мы гэты цуд назвалі Мінскім міжнародным выставачным цэнтрам, - заявіў кіраўнік дзяржавы ў час цырымоніі, на якую былі запрошаны прадстаўнікі грамадскасці сталіцы, кампаніі-забудоўшчыка і будаўнічых арганізацый, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні гэтага аб'екта. - Сучасны, без празмернасцей, нібы лунаючы бусел над маляўнічым кутком нашай сталіцы, ён прызначаны паказаць свету наш багацейшы патэнцыял і дасягненні беларускай нацыі".
Прэзідэнт заўважыў, што адкрыццё адбываецца ў планавым парадку - як дамовіліся, так і зрабілі. Гаворачы аб тым, якая задума рэалізавана ў гэтым цэнтры, кіраўнік дзяржавы расказаў пра свой даўні візіт на былую выставачную пляцоўку ў Мінску, дзе дэманстраваліся дасягненні народнай гаспадаркі. "Я ў яго зайшоў і ахнуў. Я не думаў, што Беларусь умее ўсё гэта рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Цяперашняя моладзь гэтак жа далёка не ўсё ведае пра шырокія магчымасці сваёй краіны, упэўнены Прэзідэнт. Таму вельмі важна сканцэнтраваць у адным месцы ўсё тое, чаго беларусы дасягнулі за гады незалежнасці, сабраць самае лепшае. "Задума ў мяне была ў тым, каб пабудаваць тут гэты цэнтр, размясціўшы на пастаяннай аснове самыя высокія дасягненні нашай краіны, нашай суверэннай Беларусі - вось тое, што мы зрабілі самі, не ў складзе велізарнай краіны, а самі, беларусы, сваім розумам і сваімі рукамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Міжнародным выставачным цэнтры павінна быць пастаянна дзеючая выстаўка дасягненняў сучаснай Беларусі. Прычым гэта зусім не перашкаджае праводзіць тут жа тэматычныя экспазіцыі, напрыклад Milex ці "Белагра". "Яны будуць праводзіцца. Для гэтага такія пляцоўкі і створаны. Але павінна быць аснова - пастаянна дзеючая выстаўка для таго, каб паказаць, як у музеі, але не ў гістарычным разрэзе, тое, чаго мы дасягнулі на сённяшні дзень", - растлумачыў Прэзідэнт. Плануецца, што ў ліку першых буйных міжнародных мерапрыемстваў, якія прыме МВЦ у Мінску, будзе Еўразійскі эканамічны форум.
Успамінаючы, з чаго пачыналася будаўніцтва цэнтра, кіраўнік дзяржавы расказаў, як да яго звярнуліся арабскія інвестары з просьбай дазволіць рэалізаваць праект будаўніцтва разумнага горада. "Яны не спадзяваліся, што я пайду на гэта. І прынеслі мне такія карцінкі, у тым ліку каб мяне зацікавіць, - выставачны цэнтр. Складаная канфігурацыя - бусел, Беларусь і іншае, намалявалі прыгожа. Я гавару: добра, я згодны. Яны анямелі. Яны чакалі іншага. Я гавару: але вы зробіце адзін у адзін тое, што намалявалі. Клікалі яны сюды з усёй Еўропы праектантаў, яны глядзелі, малявалі, чарцілі. Паглядзіце: зрабілі ж. Я ім удзячны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што інвестары ўклалі ў рэалізацыю праекта каласальныя грошы, узводзяць разумны горад, і Беларусь гатова прадаўжаць з імі супрацоўніцтва.
Прэзідэнт назваў адкрыццё МВЦ знакавым падарункам да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён звярнуў увагу, што пры будаўніцтве цэнтра выкарыстоўваўся лепшы сусветны вопыт і самыя перадавыя рашэнні. "Малявалі, чарцілі - усё гэта рабілі замежныя таварышы, але ўвасобілі ў жыццё беларусы. Малайцы! Значыць, умеем. Нашы людзі з гэтым справіліся дастойна, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Унікальная выставачная прастора гатова да правядзення мерапрыемстваў любога ўзроўню і дае магчымасць праз высокія тэхналогіі ўбачыць сябе збоку".
З'яўленне такога маштабнага праекта - адказ на запатрабаванне часу, адзначыў Прэзідэнт. "Мы пакарылі космас, спадарожнікі запускаем, ствараем самыя вялікія ў свеце кар'ерныя самазвалы, электробусы, беспілотныя лятальныя апараты і многае іншае. Хто з вас гэта бачыў? У комплексе паглядзець ад БПЛА да самага сур'ёзнага самазвала вагой 400 тон, які мы зрабілі адзіныя ў свеце? Ніхто. А хто ведае, што ў нас гэтыя велізарныя самазвалы ўжо сталі электрамабілямі? На газаматорным паліве мы выпускаем... Амаль ніхто. А мы павінны беларусам гэта паказваць. Што гэта зрабілі мы. А некаторыя рэчы - толькі мы. На ўзроўні сусветных стандартаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Мы адкрываем новую старонку летапісу нашай суверэннай Беларусі. Мы гэты цуд назвалі Мінскім міжнародным выставачным цэнтрам, - заявіў кіраўнік дзяржавы ў час цырымоніі, на якую былі запрошаны прадстаўнікі грамадскасці сталіцы, кампаніі-забудоўшчыка і будаўнічых арганізацый, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні гэтага аб'екта. - Сучасны, без празмернасцей, нібы лунаючы бусел над маляўнічым кутком нашай сталіцы, ён прызначаны паказаць свету наш багацейшы патэнцыял і дасягненні беларускай нацыі".

Прэзідэнт назваў адкрыццё МВЦ знакавым падарункам да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён звярнуў увагу, што пры будаўніцтве цэнтра выкарыстоўваўся лепшы сусветны вопыт і самыя перадавыя рашэнні. "Малявалі, чарцілі - усё гэта рабілі замежныя таварышы, але ўвасобілі ў жыццё беларусы. Малайцы! Значыць, умеем. Нашы людзі з гэтым справіліся дастойна, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Унікальная выставачная прастора гатова да правядзення мерапрыемстваў любога ўзроўню і дае магчымасць праз высокія тэхналогіі ўбачыць сябе збоку".

На заканчэнне выступлення на цырымоніі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваімі развагамі аб тым, які надпіс быў бы дарэчны на фасадзе Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску. Прэзідэнт прапанаваў сваю варыяцыю вядомых радкоў з верша Аляксандра Пушкіна: "Звяртаючыся да вас, беларускага народа, чыімі рукамі гэта ўсё створана, я тут напісаў бы: "Он (беларускі народ. - Заўвага БЕЛТА) памятник себе воздвиг, он - рукотворный, не зарастет к нему народная тропа".
Будаўніцтва МВЦ у Мінску пачалося ў 2022 годзе і ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі інвестпраекта па ўзвядзенні шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны бераг", разлічанага на 2021-2040 гады. Інвестарам выступае прыватная кампанія з ААЭ "Рыверсайд дэвэлапмент холдынгз лімітэд". Агульная плошча цэнтра складае 37 тыс. кв.м, у тым ліку выставачныя залы, канферэнц-залы і развітая інфраструктура.
Пры будаўніцтве МВЦ былі вылучаны два пускавыя комплексы. Першы прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2024 года (дзве выставачныя залы, цэнтральная галерэя, кангрэс-зала, медыяфасад, добраўпарадкаванне, інжынерныя сеткі, тэхнічныя і гаспадарчыя памяшканні). Пры рэалізацыі другога пускавога комплексу выконваецца чыставая аддзелка памяшканняў, мантаж мультымедыйнага абсталявання і інжынерных сістэм.-0-