Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2021, 09:02

"Ніякіх цэн тут няма і быць не можа". Лукашэнка аб суверэнітэце

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і незалежнасць любой краіны не купляюцца і не прадаюцца. Гэты тэзіс Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN, паведамляе БЕЛТА.

"Ніякіх цэн тут няма і быць не можа. Суверэнітэт і незалежнасць любой краіны не купляюцца і не прадаюцца. Тым больш гэта не са мной", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Што датычыцца таго, што Беларусь увойдзе ў склад ЗША, Вялікабрытаніі або Расіі, - гэта абсалютнае глупства. Нядаўна я на гэта пытанне таксама адказваў. Мы з Пуціным, кіраўніцтва Расіі і Беларусі ў цэлым дастаткова разумныя, каб у рамках дзвюх незалежных, суверэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацнейшы за ўнітарнае ўтварэнне, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Такое пытанне (аб страце незалежнасці і ўваходжанні ў склад Расіі. - Заўвага БЕЛТА) на парадку дня не стаіць наогул. Гэта выдумка калектыўнага Захаду, як у нас кажуць. Адкрыта вам аб гэтым гавару".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі