Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 14:38

"Ніякай завінавачанасці быць не павінна, гэта ЧП". Лукашэнка даручыў забяспечыць стабільныя разлікі з сельгасарганізацыямі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць стабільныя разлікі з сельгасарганізацыямі за вырабленую прадукцыю. Такую задачу ён паставіў у ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта адказнасць дзяржавы, цэнтральных органаў улады. Міністр фінансаў прысутнічае. Абяцаю ўсім губернатарам, што рэсурсы грашовыя вы атрымаеце для таго, каб разлічыцца з вяскоўцамі. Ніякай завінавачанасці перад калгасамі, саўгасамі, фермерамі, сельгаспрадпрыемствамі быць не павінна. Гэта ЧП. Камітэт дзяржкантролю возьме на кантроль гэта пытанне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта надзвычайнае здарэнне, калі мы своечасова не разлічыліся з вяскоўцамі. Прашу, каб міністр фінансаў гэта пачуў. Здымайце з любых артыкулаў, уносьце прапанову, але за хлеб трэба разлічыцца", - запатрабаваў беларускі лідар.

У сваю чаргу ад работнікаў сельскай гаспадаркі і ўсяго кіраўніцтва АПК неабходна забеспячэнне жорсткай дысцыпліны і зладжанасці ў ходзе ўборачнай кампаніі, каб узровень сельгасвытворчасці ў бягучым годзе быў як мінімум не ніжэйшы за мінулагодні. "Мы ні ў якім разе не павінны зваліцца ў сельскай гаспадарцы. Няма аб'ектыўных прычын. І па паліве мы вам дапаможам, і па крэдытах для таго, каб з вяскоўцамі разлічыцца за збожжа перш за ўсё і за іншую прадукцыю. Але ад вас: памрыце, але пакладзіце на стол тое, аб чым мы дамовіліся. Калі вы яшчэ 4 працэнты прыбавіце, ну будзеце проста малайцы. Вось такая галоўная задача", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі