Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 жніўня 2021, 12:59

"Ніякай самазаспакоенасці быць не павінна" - Лукашэнка аб захваральнасці на COVID-19 у Беларусі

12 жніўня, Віцебскі раён /Кар. БЕЛТА/. Ніякай самазаспакоенасці ў барацьбе з каранавірусам у Беларусі дапускаць нельга. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні распрацоўкі процівірусных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Як ідуць справы ў краіне з кавідам, як лечым, які рэзультат? Адразу хачу папярэдзіць: ніякай самазаспакоенасці быць не павінна!” - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад міністра аховы здароўя даць прынцыповую ацэнку дзеянням кіраўнікоў рэгіёнаў і сталіцы ў гэтым плане. “Забяспечанасць лякарствамі, медыцынскім персаналам, бальнічнымі ложкамі, кіслародам, рэабілітацыя, аднаўленне цяжкіх пацыентаў, выкананне выпрацаваных сацыяльных мерапрыемстваў. Ці можам мы цяпер ацаніць узровень чаканай да восені захваральнасці на COVID-19 у Беларусі? Мы гатовы да магчымага новага вітка пандэміі, калі ён будзе?” - акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі