Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 12:52

Ніякай канспіралогіі. Лукашэнка растлумачыў неардынарны выбар кандыдатуры новага міністра лясной гаспадаркі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, растлумачыў, чаму спыніў свой выбар на кандыдатуры Аляксандра Куліка ў якасці міністра лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Кулік да сённяшняга назначэння прайшоў шлях ад майстра лясгаса да першага намесніка міністра, аднак, прапрацаваўшы некалькі гадоў, пайшоў з гэтай пасады і ў апошнія гады ўзначальваў Кобрынскі доследны лясгас.

"Магу сказаць: "З вяртаннем". Але гэта не значыць, што канспіралогія тут нейкая ёсць, - сказаў кіраўнік дзяржавы, прымаючы рашэнне аб назначэнні Аляксандра Куліка міністрам. - Я разумею, што вы не ва ўсім былі згодныя з ранейшым міністрам лясной гаспадаркі. Але гэта не значыць, што ўсё дрэнна было ў лесе (у галіне лясной гаспадаркі. - Заўвага БЕЛТА). Было і шмат добрага".

"З дзяцінства, асабліва тыя, хто бліжэйшы быў да прыроды, я ў тым ліку, мы добра ведаем, што такое лес, - прадоўжыў беларускі лідар. - Але, тым не менш, кантраляваць сітуацыю, кіраваць ёю трэба. Улічваючы ўсе вашы перыпетыі ў жыцці, я вельмі спадзяюся, Аляксандр Антонавіч, што вы не падведзяце. Мой выбар крыху неардынарны, здавалася б: працаваў першым намеснікам міністра, потым плюнуў на ўсё, махнуў, пайшоў у самы ніз, у лясгас. Добры лясгас, што тут скажаш. Ды і вы чалавек прафесіянальны, як пра вас многія адзываюцца, многія ведаюць. Памылкі ранейшага кіраўніцтва і недапушчальныя ўчынкі, якія зрабіў міністр (зразумела, не адзін жа ён там працаваў), яны ўсім вядомыя (ранейшы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў маі бягучага года быў вызвалены ад сваёй пасады ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. - Заўвага БЕЛТА). Я думаю, вы з гэтага зробіце адпаведныя высновы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі