Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
29 красавіка, Валгаград /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ніхто ні ў якім разе не забараняе георгіеўскія стужачкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі акрамя шэсця "Бессмяротнага палка", якое праводзіцца па ініцыятыве Расіі, у рамках якога ў якасці сімволікі выкарыстоўваецца георгіеўская стужачка, моладзь раней ініцыявала штогадовую акцыю "Беларусь памятае". Абодва мерапрыемствы праводзяцца паралельна. "Калі вы адкрывалі шэсце "Бессмяротны полк", мы ў Беларусі гэтым шляхам пайшлі. Але моладзь паралельна з георгіеўскімі стужачкамі і шэсцем палка (ініцыявала акцыю. - Заўвага БЕЛТА) "Беларусь памятае". І ніхто не забараняе ні ў якім выпадку георгіеўскія стужачкі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хоць я пацікавіўся гісторыяй. Раю, вось вазьміце, няхай вам дадуць гісторыкі ўсю інфармацыю пра георгіеўскую стужачку. Мы гэта не адмаўляем. Хоць своеасаблівая ўсё ж такі гісторыя гэтай георгіеўскай стужачкі".
"Нічога дрэннага не бачу, калі нехта хоча георгіеўскую стужку. Нехта хоча "Беларусь памятае" - гэтыя знакі (сімволіку акцыі. - Заўвага БЕЛТА). Разам ідуць. Ніхто там нічога не дзеліць. Ну некаму ж трэба пашумець", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі параіў расійскаму калегу не звяртаць увагі на асобныя негатыўныя выказванні наконт гэтага. "У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Вы нашы ідэі ведаеце, мы ведаем расійскія. Гэта адна Айчына, як я гавару, ад Брэста да Уладзівастока", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін пагадзіўся, што сімвалы могуць быць крыху рознымі, але важна іншае - тое, што стаіць за гэтымі сімваламі.
"Сутнасць", - падтрымаў калегу Аляксандр Лукашэнка.
"За гэтымі сімваламі стаіць наша агульная гісторыя, наша сучаснасць і наша будучыня. А яна ў нас агульная. Дзякуй вам вялікі за такую пазіцыю", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-