Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 11:11

Ніхто не можа звонку пахіснуць стабільнасць і незалежнасць Беларусі - Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моц і сілу дзяржавы вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць аб гераічным мінулым. Беларусь - міралюбівая дзяржава і заўсёды будзе такой. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасны свет становіцца ўсё больш складаным і небяспечным, і сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? "Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх. Ніхто не можа звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая сёння ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёс свайго народа на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас. Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка: у гады вайны беларусы зрабілі гістарычны выбар - паставілі сваю свабоду вышэй за жыццёЛукашэнка: у гады вайны беларусы зрабілі гістарычны выбар - паставілі сваю свабоду вышэй за жыццё
Прэзідэнт адзначыў, што менавіта таму непрымірымая барацьба з захопнікамі ішла на беларускай зямлі з першага і да апошняга дня акупацыі.

Лукашэнка: пакуль людзі прыходзяць да мемарыялаў і абеліскаў вайны, яны будуць абаронены ад бур і нягодЛукашэнка: пакуль людзі прыходзяць да мемарыялаў і абеліскаў вайны, яны будуць абаронены ад бур і нягод
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 3 ліпеня - сімвалічны дзень. На яго думку, усё жыццё чалавека і тым больш дзяржавы створана з сімвалаў.

Лукашэнка - удзельнікам урачыстасці на плошчы Перамогі: беражыце краіну, гэта - галоўнаеЛукашэнка - удзельнікам урачыстасці на плошчы Перамогі: беражыце краіну, гэта - галоўнае
"Усё будзе добра, мы нікому нічога свайго не аддадзім, але і чужое нам не патрэбна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі 3 ліпеня 2020 годаВыступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі 3 ліпеня 2020 года
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 2020 года.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі