Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2020, 17:33

"Ні ў якім выпадку не хлусьце" - Лукашэнка расказаў аб прынцыпах, якіх прытрымліваецца

29 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода расказаў, якіх жыццёвых прынцыпаў прытрымліваецца. Адзін з іх - заўсёды гаварыць праўду, якой бы яна ні была, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварыце ўсё, што вы думаеце. Але ведайце - дзе, і нікога не зневажайце. Ніколі нікога не зневажайце. Мяне крытыкуйце, іншых. Але не зневажайце асабіста. І другое - не хлусьце. Ні ў якім выпадку", - заклікаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў часы прэзідэнцкай маладосці яму часам хтосьці прапаноўваў: вы скажыце, а там паглядзім. "Я гавару: не, сёння скажаш, заўтра забудзеш, скажаш іншае. І табе зададуць пытанне: дык ты калі праўду гаварыў? Гэта мой самы строгі прынцып - праўда, якая б яна ні была. Таму што панаабяцаеш (выбары пройдуць, напрыклад), а людзі будуць думаць: наабяцаў, а дзе абяцанае... Вось два прынцыпы, якіх я сёння прытрымліваюся", - расказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі