Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 20:46

"Ні адзін са змрочных прагнозаў не здзейсніўся". Лукашэнка аб дасягненнях эканомікі ў 2021 годзе

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу абазначыў дасягненні беларускай эканомікі ў 2021 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не здзейсніўся ні адзін са змрочных прагнозаў так званых незалежных экспертаў і міжнародных фінансавых інстытутаў. Мы перасягнулі планавыя паказчыкі 2021 года па ВУП. Лакаматывам выступіла прамысловасць, якую мы не спынілі. Як вынік - небывалы за 10 гадоў тэмп росту вытворчасці (107 працэнтаў), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ажыўленне сусветнай эканомікі выклікала велізарны попыт на беларускія тавары, таму што мы не спыніліся. Айчынныя прадпрыемствы скарысталіся такой знешняй кан'юнктурай, атрымаўшы нядрэнныя фінансавыя вынікі і практычна поўнасцю разгрузіўшы склады. У цэлым атрымана больш як Br16 млрд толькі чыстага прыбытку".

Аналагічная тэндэнцыя і ў АПК: экспарт галіны дасягнуў максімальнага аб'ёму за апошнія 10 гадоў. "Мы атрымалі добры прыбытак і ад сельскай гаспадаркі, і ад лесапрадуктаў. Гэтыя дзве галіны, якія працуюць на мясцовай аднаўляльнай сыравіне, забяспечваюць чвэрць знешнегандлёвых паставак. Але ж колькі папрокаў я выслухаў у сувязі з маштабнымі інвестыцыямі ў сельскую гаспадарку, і асабліва ў дрэваапрацоўку. А іншага шляху не было. Гэта наш рэсурс, і мы яго павінны перапрацоўваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу на тое, што сёння ў эканоміцы вытрымліваюцца ўсе тры ключавыя індыкатары збалансаванага росту. "Валютны курс стабільны, рост золатавалютных рэзерваў апярэджвае прагнозы, прафіцыт знешняга гандлю максімальны з 2012 года (плюс $4 млрд). Усё гэта дало магчымасць нават ва ўмовах санкцый скараціць знешні дзярждоўг", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Як заканамерны вынік - захавалі дадатную дынаміку рэальных даходаў насельніцтва (102 працэнты), рэальнай зарплаты (амаль 105 працэнтаў). Не ўрэзалі ні адной сацыяльнай праграмы, пабудавалі на 14 працэнтаў больш жылля з дзяржпадтрымкай. Увогуле ўведзены ў эксплуатацыю 45 тыс. новых кватэр", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу забяспечыць бягучую дынаміку, нягледзячы на ​​санкцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі