ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 11:15

"Нельга сядзець увесь час пад замком" - Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў СНД адзначыў перавагі асабістых сустрэч

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД адзначыў перавагі асабістых сустрэч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, карыстаючыся выпадкам, павіншаваў сяброў з Азербайджана з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

Прэзідэнт павітаў удзельнікаў сустрэчы ў Беларусі. "Наколькі я інфармаваны і назіраў напярэдадні гэтага мерапрыемства, многія з вас змаглі перагаварыць сам-насам, высветліць адносіны і перспектывы. Я рады, што вы на беларускай зямлі. Нягледзячы на атакі на Беларусь у асноўным у інтэрнэце, Telegram-каналах, вы бачыце, што абстаноўка ў нас спакойная, Мінск па-ранейшаму ціхі і спакойны, утульны горад для жыцця людзей. Таму, калі ласка, просім у любы час да нас і грамадзян вашых дзяржаў".

"Сваім прыездам вы ўсім паказалі вельмі важны прыклад, што нельга сядзець увесь час пад замком. Трэба адкрывацца, весці жывы дыялог, ісці адзін аднаму насустрач. Згадзіцеся, ніякія нават самыя сучасныя тэхнічныя сродкі сувязі, якімі мы вымушаны часам актыўна карыстацца, не могуць замяніць даверную размову. Тым больш што пытанняў для абмеркавання заўсёды было шмат, і сёння іх не менш", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі