Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2024, 13:02

"Некаторыя хочуць паваяваць, уладу захапіць". Лукашэнка аб інфармацыйнай вайне і планах збеглых

Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Лукашэнка
Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Лукашэнка
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер ідзе інфармацыйная вайна, і Беларусь робіць усё, каб не дапусціць вайны гарачай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, назначаючы Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць актуальныя пытанні ідэалагічнай работы: "А канкрэтна - прапаганды і контрпрапаганды. Цяпер гэтыя пытанні вельмі актуальныя ў гэты складаны перыяд для нашай краіны. Калі не сказаць, што самы складаны".

"Вядома, наколькі гэта магчыма, я інфармую грамадства і нашых людзей аб асноўных момантах. Але не хацелася б напружваць сітуацыю, каб людзі перажывалі, хваляваліся. Але я ж разумею, што сітуацыя няпростая. І ўсё сышлося цяпер на сродках масавай інфармацыі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Цяпер гэтыя сектары нашага жыцця адыгрываюць важнейшую ролю наогул у развіцці Беларусі. Ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ. Эканамічная вайна, інакш яе не назавеш. Мы робім усё для таго, каб уберагчы краіну ад гарачай вайны. Пакуль нам гэта ўдаецца. Думаю, што мы зможам вырашыць гэту праблему - не дапусціць сутыкнення, як гэта было заўсёды на тэрыторыі Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што закапёршчыкам усяго, ініцыятарамі з'яўляюцца збеглыя. "Мы абсалютна ведаем, чым яны там займаюцца. Бегаюць па розных цэнтрах прыняцця рашэнняў і саветніках ад Амерыкі да Бруселя, просяць грошай. І, самае галоўнае: "Дайце на СМІ, на СМІ, на СМІ!". На што куратары ім кажуць: "Хлопцы, у СМІ ўжо былі, трэба нешта больш гарачае". Тыпу маскоўскага гэтага "Крокус Сіці", не дай бог, тэракты. І ўзброенае процістаянне ў Беларусі. Мэта - зайсці ў Беларусь і хаця б кавалачак зямлі захапіць, аб'явіць уладу сваю і паклікаць сюды іншаземных... Ну не наёмнікаў, а ўжо войскі. Яны ж - "улада".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта разумеюць і бачаць, у тым ліку колькі выдзяляюць грошай. "Вы аб гэтым гаворыце ў СМІ адкрыта і сумленна, гэта сапраўды так. Грошы раскрадаюцца, іх не хапае", - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў аб падрыхтаваным для яго свежым аглядзе сродкаў масавай інфармацыі, уключаючы медыярэсурсы апанентаў. "Вылілася ад іх (не наша контрпрапаганда) у сродкі масавай інфармацыі - гэтыя чаты і Telegram-каналы, - дзе яны там аб'ектыўна расказваюць (мы пра гэта ведалі і ведаем), хто прысвойвае грошы, куды ідуць грошы, які хто гадзіннік і трусы носіць - усё распісваюць адзін пра аднаго, - адзначыў Прэзідэнт. - Так яно і будзе. Таму што ёсць больш радыкальныя людзі, якія клапоцяцца не толькі аб тым, каб надзець гадзіннік за $9 тыс. або прыгожы касцюм, макіяж зрабіць. А якія хочуць і паваяваць, і ўладу захапіць. Ёсць і тыя, хто нажыцца на гэтым стараецца. Я папярэджваў сілавікоў і нашы спецслужбы аб тым, што гэта будзе. Вось яно і здарылася".

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падкрэсліў, што сітуацыя няпростая і часам у ёй цяжка разабрацца, а збеглыя ўвесь час падштурхоўваюць гэты інфармацыйны парадак дня. "Яны ўвесь бруд цяпер збіраюць. Вось мы з вамі сустрэліся - чакайце, з заўтрашняга дня вас пачнуць выварочваць і будуць перапісваць, куды вы ездзілі, ляталі, што вы рабілі, з кім вы сустракаліся. І іншае, іншае... Гэта іх цяпер парадак дня. Як мы мякка называем, інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі. На гэта яны робяць стаўку. Хоць іх куратары схіляюць да ўзброенага процістаяння. І тое, і другое не проста".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі