
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб тым, што будзе ў выпадку, калі нехта нападзе на Беларусь і Расію. Адпаведную заяву ён зрабіў, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў на палях саміту АДКБ у Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі раптам на нас нехта нападзе, вы нават уявіць не можаце, як мы можам адказаць. Каму трэба - я сказаў. Тут мы не будзем ужо абмяркоўваць праблему бруднай, чыстай ядзернай бомбы, атамнай бомбы. Гэта ўжо не абмяркоўваецца. Мы адкажам так, што не толькі Еўропа задрыжыць. І гэта не толькі мы. Гэта нашы дамоўленасці з Расіяй, гэта наша сумесная групоўка ўзброеных сіл", - сказаў беларускі лідар.-0-