Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2022, 11:37

"Не толькі чай п'ём". Лукашэнка заявіў аб узгадненні з Пуціным многіх пытанняў

27 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў ходзе нефармальнай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным удалося ўзгадніць многія пытанні, на што ў некаторых дзяржаў часам ідуць гады. Аб гэтым беларускі лідар заявіў на сустрэчы з расійскім калегам у Санкт-Пецярбургу ў сценах Рускага музея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, Уладзімір Уладзіміравіч, і за Маскву, за касманаўтаў, за цэнтр (размова пра наведванне 24 снежня кіраўніком беларускай дзяржавы цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў у падмаскоўным Зорным гарадку, дзе праходзяць адбор шэсць беларускіх прэтэндэнтаў на палёт у космас. - Заўвага БЕЛТА). Пабываў я там, паглядзеў. І за Піцер. Мы сёе-тое паглядзелі. Ну і калі нехта, правільна вы сказалі, думае, што мы толькі чай п'ём, то павінен сказаць, што мы ўчора з вамі не толькі за гэтым чаяпіццем, але і позна ўвечары, вяртаючыся дадому, абмеркавалі вельмі многія пытанні. І часам у некаторых дзяржаў на гэта ідуць гады - мы з вамі за вечар многія кропкі расставілі над "i", прадаўжаючы наш мінскі дыялог, паколькі ён быў у асноўным па эканоміцы. Я вам дзякую за тое, што ўчора былі канчаткова ўзгоднены многія пытанні. Урады дапрацуюць іх. Ужо ў іх да нас не можа быць пытанняў. Мы ўжо ўсё вырашылі, што яны прасілі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў калегу за культурную праграму: "Дзякуй за музей. Вы вельмі правільна сказалі. Год рускай мовы - гэта дарэчы (2023-і ў краінах Садружнасці аб'яўлены Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. - Заўвага БЕЛТА), падкрэсліць значнасць. Ну і за Піцер дзякуй. За тое, што ўчора паказалі. На мяне ён зрабіў надзвычайнае ўражанне. Мне проста крыўдна за чысціню стала. Прыеду ў Мінск, буду глядзець, каб мы падцягнуліся. Нават не адчуваецца, што тут зіма. Настолькі вычышчаны, выдраены горад, даведзены да розуму. Я захапляюся ўжо некалькі гадоў тым, што зроблена ў Санкт-Пецярбургу. Без вашай дапамогі, вядома, тут цяжка было б. Але ўсё ж такі малайцы і мясцовыя. Таму ёсць чаму павучыцца".

Напярэдадні лідары краін СНД сустрэліся ў ходзе нефармальнага саміту. Спачатку ў афіцыйнай абстаноўцы, а затым кіраўнікі дзяржаў разам адправіліся да месца правядзення нефармальнага абеду ад імя Уладзіміра Пуціна ў гонар лідараў краін Садружнасці. У цэлым размова доўжылася больш за сем гадзін.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД прадаўжаецца 27 снежня ў Рускім музеі. У праграме нефармальнае снеданне і экскурсія па музеі.

Што датычыцца падрабязнасцей сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, то абодва прэзідэнты размясціліся ў прыгарадзе Піцера - Стрэльне. Раніцай расійскі лідар заехаў за беларускім калегам, пасля чаго яны разам прыехалі ў Рускі музей. А напярэдадні раз'язджаліся таксама разам, пра што і згадаў на двухбаковай сустрэчы ў музеі кіраўнік беларускай дзяржавы.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіла ў адной з залаў Рускага музея пад палотнамі вялікіх мастакоў. Непасрэдна над месцам, дзе размясціліся прэзідэнты, у якасці дамінанты на сцяне вылучалася палатно "Яўленне Хрыста народу". Гэта вялікі эскіз карціны аўтарства рускага мастака Аляксандра Іванава (сама карціна размешчана ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве). Першапачатковая задума мастака прадугледжвала стварэнне карціны менавіта такога памеру, і толькі ў працэсе працы ён прыйшоў да больш манументальных форм. У аснове сюжэта - евангельская падзея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі