3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы падкрэсліў асаблівае значэнне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перагаворны працэс па гэтым дакуменце Беларусь афіцыйна запусціла ў верасні гэтага года на Генеральнай Асамблеі ААН. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што такім чынам краіна спрабуе аб'яднаць шэраг раней прадстаўленых канструктыўных ідэй і ініцыятыў: кітайскіх ("Пояс і Шлях", ініцыятывы ў галіне глабальнай бяспекі, цывілізацыі і развіцця), расійскіх (Вялікае еўразійскае партнёрства), індыйскіх ("Голас Глабальнага Поўдня"), казахстанскіх (еўразійская эканамічная інтэграцыя) і многіх іншых.

"Мы не першаадкрывальнікі ў гэтых ідэях. Мы спрабуем гэта з вамі разам аб'яднаць. На выхадзе хочам атрымаць не чарговую дэкларацыю аб намерах. Нацэлены стварыць праграмны дакумент, які закладзе канцэптуальныя асновы новай архітэктуры бяспекі і супрацоўніцтва на кантыненце. Гэты новы дакумент мы паасобку не будзем рабіць. Мы будзем рабіць разам з вамі і вашымі краінамі - звод прынцыпаў, норм і механізмаў узаемадзеяння для ўсіх удзельнікаў, не толькі для Расіі і Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лічыць слушнай гістарычную паралель паміж Еўразійскай хартыяй і Заключным актам, падпісаным у 1975 годзе ў Хельсінкі, які вызначыў на дзесяцігоддзі рамкі суіснавання і супрацоўніцтва ў біпалярнай сістэме. "Сёння ж мы пераходзім да шматпалярнасці. І Еўразійская хартыя павінна стаць Хельсінскім актам для новай, поліцэнтрычнай эпохі", - адзначыў ён.

"Мы заўсёды падкрэслівалі: Еўразійская хартыя не накіравана супраць каго-небудзь. Асабліва адзначу: мы ні ў якім разе не закрываемся ад еўрапейцаў. Беларусь як мінімум геаграфічны цэнтр Еўропы. Ні для ЕС, ні для АБСЕ, ні тым больш для НАТА або ААН Хартыя не пагроза. Наадварот, для ўсіх краін і міжнародных структур яна - надзея", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён яшчэ раз звярнуў увагу, што гэты дакумент будзе мець належны эфект толькі ў выпадку ўсебаковай падтрымкі. Але, як паказвае практыка, далёка не ўсе гатовы аказаць такую падтрымку. Некаторыя нават не захацелі прысутнічаць на мерапрыемстве. "Вы ж разумееце, хто правіць баль. Таму нам трэба змагацца, зрабіць так, каб палітыкі баяліся не падтрымаць гэтыя крокі", - заявіў беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта, з моманту вылучэння ініцыятывы па прыняцці хартыі праведзена вялікая работа. Асаблівую падзяку Аляксандр Лукашэнка выказаў у адрас расійскіх калег за падтрымку ў гэтым працэсе, а таксама шэрагу сталіц і сакратарыятаў рэгіянальных арганізацый за іх інтарэс і пазітыўны водгук.
"Не маем ілюзій, што распрацоўка хартыі будзе хуткай. Але мы гатовы працаваць столькі, колькі будзе трэба, каб зрабіць гэты дакумент прымальным для ўсіх і прыняць яго кансэнсусам. Свет даўно чакае гэтага рашэння. Таму на ўсіх нас - асаблівая місія і адказнасць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных.
Прэзідэнт падзякаваў усім за ўдзел у канферэнцыі і выказаў надзею, што пачутае тут будзе ў далейшым уплываць на ход іх думак і яны будуць разглядаць ідэі ў адпаведным рэчышчы.-0-