ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 14:46

"Не НУА, НКА і іншая дрэнь". Лукашэнка прапануе заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць

Аляксандр Лукашэнка ў час нарады
Аляксандр Лукашэнка ў час нарады

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе заканадаўча вызначыць, каго ў краіне варта адносіць да грамадзянскай супольнасці. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо неаднойчы гаварылі. Я ўжо вылучыў некалькі разоў ідэю. Яна, відаць, прыжылася ў грамадстве, наколькі гэта магчыма. Што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі? Настаў час прыняць закон і прапісаць, што наша грамадская супольнасць - гэта не НУА, НКА і іншая дрэнь. А што ў нас ёсць грамадскія арганізацыі. І адразу прапісаць, якія. Што ў нас ёсць прафсаюзы, БРСМ, што ў нас ёсць ветэранскія, жаночыя арганізацыі. Тыя, якія паказалі (сябе. - Заўвага БЕЛТА) як сапраўдная грамадзянская супольнасць. Яны масавыя і яны з'яўляюцца апорамі нашага грамадства", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некалі гаварыў аб гэтым на прафсаюзным сходзе. "Да гэтага часу цішыня", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі