5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў заявіў аб недапушчальнасці махінацый з крыптавалютамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адна з задач, якую кіраўнік дзяржавы паставіў на нарадзе, была звязана з неабходнасцю намеціць ключавыя, прынцыповыя моманты ў новым прававым рэгуляванні, якое дасць магчымасць добрасумленным суб'ектам гаспадарання з Беларусі і замежным інвестарам і "далей спакойна працаваць у нашай лічбавай гавані".
"Як дакладвае Камітэт дзяржкантролю, вынікі пазапланавай праверкі аператараў крыптаплатформ сведчыць аб неабходнасці нейкай больш тонкай настройкі такой дзейнасці. У прыватнасці, устаноўлены парушэнні пры рэгістрацыі фінансавых аперацый. Чаму парушаліся ўсе гэтыя працэсы? Навошта іх было парушаць? У чым прычына?" - задаў заканамернае пытанне Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што грашовыя сродкі беларускіх інвестараў, выведзеныя за мяжу, у палавіне выпадкаў не вяртаюцца, што недапушчальна.
Пры гэтым, калі размова ідзе аб прававым рэгуляванні гэтай сферы, прыярытэтам з'яўляецца абарона інтарэсаў не толькі дзяржавы, але і кожнага грамадзяніна. Прэзідэнт заявіў аб неабходнасці кантролю арганізацый, якія працуюць з крыптавалютамі ў Беларусі. Гэта патрэбна ў тым ліку для таго, каб пазбегнуць сітуацый, калі беларусы аказваюцца падманутыя. За гэту сферу ў Беларусі адказвае кіраўніцтва крыптабіржы, створанай у Парку высокіх тэхналогій.
"Не глядзяць - у турму. Не на нараду да Прэзідэнта, а ў турму. Тады будзе ўсё добра. Таму што мяне завалілі дакументамі на сённяшні дзень. Адны супраць, другія - за, і гэтак далей. Страшна чытаць гэтыя дакументы: "Калі сёння не прымем рашэнне, заўтра абвалімся. Ні бульбы, ні збожжа, нічога не будзе". Мне так пішуць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
У якасці аднаго з прыкладаў, калі пацярпелі грамадзяне, якія ўклалі свае сродкі ў токены, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прывёў крымінальную справу, якая ўзбуджана Генеральнай пракуратурай. Паводле слоў кіраўніка кантрольнага ведамства, фірма, арганізаваная грамадзянамі Казахстана, ажыццявіла 16 выпускаў токенаў, але заплацілі грамадзянам толькі за чатыры. Усё астатняе было выведзена за мяжу. Ад гэтых дзеянняў пацярпелі амаль 1,6 тыс. беларусаў.
"І 1,6 тыс. чалавек пацярпелі, якія хацелі зарабіць на гэтым, безумоўна, рызыкоўным рынку", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
Васіль Герасімаў прывёў і іншы прыклад, калі з шасці арганізацый, якія выпускалі токены, тры проста "лопнулі".
"Нехта павінен за гэта адказваць. Мы стварылі ў Парку высокіх тэхналогій крыптабіржу. Ёсць там адказны кіраўнік гэтага? Ёсць. Дзе ён? На свабодзе. Ну я груба гавару. Можа, не ўтрымліваць у турме, можа "павесіць" трэба, можа, "застрэліць". Публічна аб гэтым гавару. Дзе вы былі да гэтага часу, чаму вы з іх не запатрабавалі? Чаму генеральны пракурор і спецслужбы нашы або Міністэрства ўнутраных спраў павінны некага шукаць, траціць грошы?!" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
"Наогул, нявернутых даўгоў да гэтага часу - $14 млн", - паведаміў Васіль Герасімаў.
"Усю гэту крыптабіржу... Ведаеш, што з ёй рабіць, пакуль не вернуць грошы. У нас жа практыка такая ёсць. Адразу вас папярэджваю: так справа не пойдзе. Гэта датычыцца не толькі гэтай біржы і банкаў", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.-0-