Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 16:59

"Не крыўдзіце людзей" - Лукашэнка нагадаў кіраўнікам на месцах аб справядлівых адносінах да работнікаў

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння кадравыя рашэнні, падкрэсліў неабходнасць справядлівых адносін да людзей і падтрымкі працоўных калектываў прадпрыемстваў, якія зведваюць цяжкасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба падтрымаць тых, хто сёння ў складанае становішча трапіў. Нельга людзей кідаць. Мы ж славяне, мы павінны па-чалавечы жыць. Калі ты нечага дасягнуў, дапамажы суседу. Не крыўдзіце людзей. У пераважнай большасці ў нас добрыя людзі. Беларусы - людзі добрыя, разумныя, разважлівыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў тое, як людзі апошнім часам выказваюць сваю ўсвядомленую грамадзянскую пазіцыю, збіраючыся для правядзення рэспубліканскіх аўтапрабегаў. "Яны садзяцца ў свой аўтамабіль і едуць праз усю краіну. Колькі ўжо такіх было паездак. А гэта ж грошы. Гэтыя людзі купляюць дзяржаўныя сцягі, сімволіку, трацяць грошы на бензін і едуць, каб прадэманстраваць, што гэта іх краіна. Гэта дарагога каштуе", - упэўнены беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз згадаў аб праведзеных напярэдадні ў Мінску масавых мерапрыемствах, калі заявіць аб сваёй пазіцыі выйшлі ветэраны сілавых структур, аднак іх меркаванне аказаліся не гатовы пачуць удзельнікі пратэснай акцыі. "Людзі прыехалі з усёй краіны. Пачулі ў Telegram-каналах. Калі вы паклікалі (размова аб арганізатарах пратэснай акцыі 19 кастрычніка ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА), дык вы хаця б пагаварыце з імі, пачуйце іх голас. Але каму там слухаць было? Паглядзеў я гэту карцінку. Каму там слухаць? Іх работа - выйсці і гвалтам крычаць на вуліцы", - пракаменціраваў нядаўнія падзеі кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу назначаных сёння кіраўнікоў раёнаў і ААТ "Нафтан" на неабходнасць падтрымліваць працоўныя калектывы, кіруючыся пры гэтым інтарэсамі краіны ў цэлым, а не толькі даручанага ім участка. "У яго агароджай абмежавана прадпрыемства, але гэта не значыць, што толькі ў гэтай агароджы ён павінен займацца, у яго цэлы горад - Наваполацк, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да Андрэя Сойкі, узгодненага на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан". - Там тысячы людзей жывуць, горад будаваўся пад гэты завод. Таму хочаш не хочаш, а на плячах будзе вісець гэты горад, асобныя яго праблемы. Там ёсць улада, іншыя прадпрыемствы, але гэта прадпрыемства (ААТ "Нафтан". - Заўвага БЕЛТА) забяспечвала заўсёды гэты горад. Ды і Полацк недалёка, таксама паглядае, каб яму недзе дапамаглі. Такая ў нас краіна. У нас сацыяльна арыентаваная эканоміка і краіна такая. Вядома, трэба дапамагаць".

"Беражыце людзей, рабіце ўсё, каб яны жылі і на нас не крыўдзіліся. Справядлівасць павінна быць у аснове ўсяго. Гэта галоўнае", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі